Artisto: | Крамбамбуля (Беларуская) |
Uzanto: | Вячеслав М |
Daŭro: | 130 sekundoj |
Komenca paŭzo: | 12 sekundoj |
Tononoma sistemo: | Ne definita |
Sakra: | |
Komentoj pri tabulaturo: |
Кожны наступны куплет трэба іграць вышэй F#m --> G#m --> ... Hm --> C#m --> ... E --> F# --> ... |
F#m
І рэк, і азёраў мы маем зашмат,
F#m Bm
А мораў няма, акіянаў няма.
Bm F#m
А мне дык нічога - а быў чалавек,
E F#m
Што з гэтай прычыны закончыў свой век.
Bm F#m
А мне дык нічога - а быў чалавек,
E F#m
Што з гэтай прычыны закончыў свой век.
Ён тут нарадзіўся і вырас ён тут,
Але ў карабельны пайшоў інстытут,
Усе акіяны і моры скарыў
І вось на радзіму вярнуўся стары.
Усе акіяны і моры скарыў
І вось на радзіму вярнуўся стары.
Хадзіў ён, хістаўся па цвёрдай зямлі,
Нібыта па хісткім ідзе караблі,
А мора не бачыў - гарэла душа,
І ромам тушыў ён душэўны пажар.
А мора не бачыў - гарэла душа,
І ромам тушыў ён душэўны пажар.
Вось так і сканаў між азёраў і рэк
Тутэйшы, але ўжо марскі чалавек.
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
У драўляным апошнім сваім караблі.
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
У драўляным апошнім сваім караблі.