Пане Каханку

Artisto: Крамбамбуля (Беларуская)
Uzanto: Вячеслав М
Daŭro: 130 sekundoj
Komenca paŭzo: 12 sekundoj
Tononoma sistemo: Ne definita
Sakra:
Komentoj pri tabulaturo: -

URL

Laste redaktita:
Вячеслав М,
2016-februaro-27 19:16
Get it on Google Play

Teksto

 B Em
Гарэлі усходы,
 B
Палалі заходы,
Пакутвалі людзі
 Em E7
Ад цяжкай работы,
   Am
  А пане Каханку
   Em
  Ад ранку да ранку
   B
  Піў крамбамбулю
   Em D
  За шклянкаю шклянку.
 G
І крупнік, і зьбіцень
 D
Ліліся штотыдзень
Магутнай ракою,
 G G7
Як Нёман-рака.
   C
  Ішла пагулянка
   G
  Ад ранку да ранку,
   D
  І куфлі ўздымала
   G B
  Каханку рука.

Але пагулянка
Народ не дзівіла,
Бо пане Каханку
Быў Радзівілам,
  Бо быў ён магнатам,
  Магнатам багатым,
  Магнатам вядомым
  У сьвеце і дома.
Быў сьвет неспакойны -
Паморкі ды войны.
Вялікага Княства
Мінулі часы.
  А пане Каханку
  Спаткаўся з русалкай,
  І вынікам шлюбу
  Былі селядцы.

На ўсходзе Расея
Ізноў вар’яцее.
Эўропу заносіць
То ўлева, то ўправа.
  А Пане Каханку
  Ня піў валяр’янку,
  А піў крамбамбулю
  Пад смачныя стравы.
Вось так і праходзяць
Гады ды стагодзьдзі,
Зьнікаюць народы,
Сады і гароды,
  А Пане Каханку
  Нам блізкі і родны,
  І кожны быць хоча
  Да пана падобным.

 C
І кожны з нас хоча
 G
Пажыць у палацы
 D
І мёдам і крупнікам
 G
Пачаставацца.

Komentoj