Смачна і хутка

Artisto: Leibonik (Беларуская)
Uzanto: Игорь Леонов
Daŭro: 130 sekundoj
Komenca paŭzo: 12 sekundoj
Tononoma sistemo: Ne definita
Sakra:
Komentoj pri tabulaturo: -

URL

Alŝutita:
2022-junio-08 11:26
Get it on Google Play

Teksto

  Dm C
Я ўбачыў цябе на Інсцітуце культуры,
  Gm F
І сэрца налілася крывёй паўнютка,
На вуха адразу заспявалі амуры
Што усё ў нас будзе смачна і хутка,
Смачна мы вусны адно аднаго
Піць будзем, быццам бы цёмнае піва,
І хутка ўсё скончыцца, бо мы з табой
Розныя вельмі - і гэта не дзіва.
  Dm C
Тубудубудунбун-тубудубудун,
  Gm A7
Ты мая златка, я твой хадун
У тваёй тумбачцы адна з многіх шуфлядка,
Я твой хадун, ты мая златка.

Ты хацела бургераў і іншых страў -
Толькі табою адноў я пасціўся.
Зорак Мішлена з нябёс не хапаў,
Хутка на жаль я табой атравіўся.
Смачна з табой нам разам было,
Старэнькі трамвай нам грукатаў паланэзам,
Калі у адно перамешваліся
Гарчыца мая з тваім маянэзам.
Тубудубудунбун-тубудубудун,
Ты мая златка, я твой хадун
У тваёй тумбачцы адна з многіх шуфлядка,
Я твой хадун, ты мая златка.

Komentoj