Ружа кветка

Artisto: Стары Ольса (Беларуская)
Uzanto: Mort
Daŭro: 130 sekundoj
Komenca paŭzo: 12 sekundoj
Tononoma sistemo: Ne definita
Sakra:
Komentoj pri tabulaturo: -

URL

Alŝutita:
2020-oktobro-01 15:25
Get it on Google Play

Teksto

    Dm 
Як вазьму я ружу кветку
    Gm         Dm 
Ды пушчу на воду
        Gm       Dm 
Плыві-плыві ружа кветка
 C            Dm 
Да самога броду
Плыві-плыві ружа кветка
Да самога броду

Плыла-плыла ружа кветка
Ды стала круціцца
Выйшла маці воду браці
Пачала дзівіцца
Выйшла маці воду браці
Пачала дзівіцца

Ой ты мая ружа кветка
Чаму ж ты завяла
Пэўна доўга ты дзіцятка
На вадзе ляжала
Пэўна доўга ты дзіцятка
На вадзе ляжала

Ўзяла маці ружу кветку
Палажыла ў хаце
Ды як гляне - ўспамінае
Аб сваім дзіцяці
Ды як гляне - ўспамінае
Аб сваім дзіцяці

Як вазьму я ружу кветку
Ды пушчу на воду
Плыві-плыві ружа кветка
Да самога броду
Плыві-плыві ружа кветка
Да самога броду

Komentoj